У Магілёве прэзентуюць кнігу, прысвечаную масленічным песням
Выданне прадставіць яго сааўтар — кандыдат філалагічных навук, супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч, паведамілі арганізатары. Перадаць усю прыгажосць народнай спадчыны дапамогуць удзельнікі клуба аматараў народнага танца пры Палацы культуры вобласці. Кніга з’яўляецца 48-м томам у серыі «Беларуская народная творчасць», якая выдаецца з 1970 года Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі.
Папярэднія 47 тамоў прысвечаны розным жанрам беларускага фальклору (песням і абрадам каляндарнага і сямейнага цыклу, казкам, прымаўкам, выслоўям, прыпеўкам, пазаабрадавым песням). Дарэчы, папярэдні том — «Народная медыцына» — пабачыў свет у 2007 годзе. І вось праз 13 год серыя працягваецца!
