У „Маршандзе” – вясновая калектыўная выстава
Вясна – як творчая інспірацыя. У беластоцкай мастацкай галерэі Marchand адкрылася вясновая калектыўная выстава.

Кіраўнік галерэі Януш Жабюк мяркуе, што падобныя вясновыя выставы павінны надалей стаць традыцыйнымі для галерэі.
– Падставовая канцэпцыя гэтай выставы такая, каб мастакі маглі паспаборнічаць і падыскутаваць адносна сваёй творчасці вясной новага году. Вясна з’яўляецца новым адкрыццём, новым стартам для многіх адраджэнняў. Калі мы назіраем за мастакамі і іх творчасцю, то заўважаем з’яўленне новых элементаў, новых поглядаў у іх творах і таксама некаторыя змены ў тэхніцы. Гэта будзе хіба што нашай традыцыяй, каб другую выставу кожнага года называць «Вясновыя спаборніцтвы», каб з яе можна было штосьці новае вынесці, каб яна натхняла для далейшай творчасці.
Сябры галерэі Marchand утвараюць найбольшае мастацкае асяроддзя Беластоку. Акрамя таго менавіта гэтая творчая супольнасць ладзіць у Беластоку мастацкія аўкцыёны. Найбліжэйшы адбудзецца 1 чэрвеня.







Беларускае Радыё Рацыя
