У Марыі Кобец выйшаў другі паэтычны зборнік
Скарбонка беларускай літаратуры папаўняецца. “Палыновая квецень” – такую назву атрымаў паэтычны зборнік літаратаркі з Піншчыны Марыі Кобец. Як гаворыцца ў анатацыі да кнігі – гэта суквецце яркіх і нават крыху абвостраных пачуццяў, якія праз прызму свайго светапогляду адкрывае чытачу творца. Гэта другі зборнік у творчым жыцці літаратаркі.
– Гэта адбываецца па-рознаму. Гэта можа быць у адзіноце, як здараецца часцей за ўсё, – у адзіноце, у цішыні. Але здараецца і так, што натхненне можа прыйсці і ў натоўпе. Тады проста трэба занатаваць тыя радкі, якія прыйшлі, і далей развіваць думку.
Марыя Кобец прадстаўляе сучасную беларускую літаратуру далёка за межамі краіны. Яна выступала ў Сербіі, Чарнагорыі і Расеі, яе некаторыя творы перакладзеныя на польскую, ангельскую і нават туркменскую мову.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя