У Маскве стэндап-комікі сабралі 700 000 рублёў у падтрымку беларусаў
У Маскве стэндап-комікі сабралі на дабрачынных канцэртах 700 000 расейскіх рублёў (больш за 22 тысячы беларускіх рублёў) у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў.
Пра гэта на сваёй старонцы ў “Інстаграм” распавёў беларускі комік, які працуе на тэлеканале ТНТ, Павел Залуцкі.
“Дзякуй вялікі ўсім комікам, пляцоўкашм, арганізатарам і гледачам! Разам мы — сіла!”, — напісаў Залуцкі.
Усе сабраныя грошы пайшлі ў фонды BY_help, BySol і “Честные люди”.
Фота: rutube.ru
