У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка
У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912—1995). Зборнікам «Сонечны гадзіннік» прадаўжаецца перавыданне творчай спадчыны найлепшых мастакоў слова ў серыі «100 вершаў». Раней у гэтай серыі пабачылі свет кнігі Пімена Панчанкі, Яўгеніі Янішчыц, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Міхася Стральцова… Сапраўдная бібліятэка найлепшых паэтычных здабыткаў у беларускім прыгожым пісьменстве!
Кніга ілюстравана рэпрадукцыямі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, што пашырае эстэтычную асалоду пры знаёмстве з кнігай вершаў «Сонечны гадзіннік». Тыраж зборніка — 500 экзэмпляраў.
