У мастацкай рэзідэнцыі МохнАРТэ на Падляшшы завяршыўся першы сезон



Мастацкая рэзідэнцыя і фонд МохнАРТэ завяршылі свой першы сезон дзейнасці. Установа, якая ўзнікла ў гэтым годзе ў вёсцы Махнатае, што на Гайнаўшчыне, скіраваная на дапамогу маладым мастакам, у пераважнай большасці з Беларусі, якія праз палітычны ціск не маюць магчымасці займацца творчасцю на Радзіме.

Распавядае стваральнік фонда і арт-рэзідэнцыі МохнАРТэ – Валянцін Сельвесюк.

– Ад пачатку гэтага году мы пачалі дапамагаць мастакам з Беларусі але і не толькі: былі таксама і ўкраінскія і мясцовыя мастакі. Перш за ўсё даем магчымасць пажыць у МохнАРТ, правесці нейкі час, нешта зрабіць, нешта стварыць. Потым распавесці пра гэта публіцы. Заўсёды прыязджаюць тыя, каму гэта цікава, таму гэта таксама важна. Пра вынік у сэнсе насычанасці нашага жыцця я магу сказаць, што ён большы чым чакалі, і нават большы, чым мы маглі зрабіць.

Цалкам стужку слухайце ніжэй:

Закрылі першы сезон арт-рэзедэнцыяў у МохнАРТэ прэзентацыяй праектаў маладых беларускіх мастакоў – Яўгена Глушаня і Іллі Спрынджука.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя