У Масюкоўшчыне прайшла сустрэча са Святланай Бень



Штотыдзень жыхары менскіх раёнаў збіраюцца на канцэрты, лекцыі, прэзентацыі. У сталічнай Масюкоўшчыне адбылася музычная сустрэча са спявачкай Святланай Бень.

Кажа мясцовы актывіст спадар Арцём:

– Усе ведаюць нашу Масюкоўшчыну? Так? Усе ведаюць, што ў нас тут сур’ёзнае гістарычнае месца, якое мы абараняем? У мінулым годзе ў нас пачаўся праект, які называецца “Беражом Масюкоўшчыну”, дзе мы хочам захаваць тую спадчыну Другой сусветная вайны, якая захавалася і да гэтых часоў. У на тут ладзяцца экскурсіі, пра нас пісалі шмат сродкаў масавай інфармацыі. Усяго гэтага не адбылося, калі б нам не дапамагла сённяшняя госця Святлана Бень.

Спявачка Святлана Бень з’яўляецца лідаркай папулярнага гурта “Срэбнае вяселле”. Падчас імпрэзы наведвалася міліцыя. Але нават не стала выходзіць з мікрааўтобуса. Бо арганізатары прынцыпова адмовіліся публічна выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск