У менскім бары ўсталявалі шыльду ў гонар БНР
Пакуль улады не дазваляюць устаноўку памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі на Валадарскага 9 (у доме, дзе была падпісана Трэцяя Устаўная Грамата БНР), адна з памятных шыльдаў трывала замацавалася побач з гістарычным месцам, паведамляе блогер Эдуард Пальчыс.
Цяпер кожны можа прыйсці і ўбачыць яе ў бары на вуліцы Валадарскага 7, які суседнічае з легендарным домам.
Гэта першая шыльда, якую вырабілі ў 1993 годзе, а новая „народная” шыльда яшчэ чакае свайго часу.