У менскім Доме Ваньковічаў пачаўся «Месяц польскай літаратуры»



У менскім Доме Ваньковічаў пачаўся «Месяц польскай літаратуры». Першай імпрэзай стала прэзентацыя беларускага перакладу ўспамінаў удзельніка паўстання 1863 года Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад Акропаль». Гаворыць намеснік дырэктара Інстытута Польшчы ў Менску Томаш Адамскі:

Ён вядомы тым, што зрабіў для Польшчы, што зрабіў для Грэцыі таксама. Думаю, што людзі не заўсёды ўсведамляюць, што гэта быў чалавек з колішняй Літвы. Тое, што ён «ліцвін» у даўнім значэнні гэтага слова, мала вядома ў Польшчы. Нашай ідэяй было прыгадаць пра гэта не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы. Гэтыя кніжка, што выйшла па-беларуску, пэўна будзе і для палякаў сігналам, што гэта супольная асоба, яка яднае Польшчы і Беларусь.

У Польшчы і Беларусі існуе шмат агульных герояў. Апошнім часам сярод гісторыкаў дзвюх краін наладжваецца кансэнсус: даследчыкі пагаджаюцца, што патрыёты ХІХ-га стагоддзя перш за ўсё лічылі сябе грамадзянамі адзінай краіны двух народаў – Рэчы Паспалітай.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск