У менскім Доме Ваньковічаў пачаўся Месяц польскай літаратуры
У менскім Доме Ваньковічаў пачаўся Месяц польскай літаратуры. Гаворыць дырэктар Польскага інстытута ў Менску Цэзарый Карпіньскі:
– Ужо сёмы раз мы маем магчымасць прапанаваць аматарам літаратуры і прыхільнікам польскай культуры шэраг рознафарматных літаратурных сустрэч. З прэзентацыі другой часткі “Менскай трылогіі” вядомага пісьменніка Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца…” мы пачынаем. І я хачу падзякаваць Дому Ваньковічаў за гасціннасць, за дапамогу. Ну, што ж, шаноўныя госці, шчыра дзякую за любоў і цікавасць да польскай літаратуры.
Месяцы польскай літаратуры праходзяць у Беларусі штогод. Апошнім часам, дзякуючы Польскаму інстытуту ў Менску, пабачылі свет шматлікія пераклады класікаў польскай літаратуры.
Цалкам матэрыял:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара