У Менску адбудзецца канцэрт гурта NAKA
Канцэрт рок-гурта NAKA “З днём народзінаў” пройдзе 6 кастрычніка ў клубе BRUGGE. Восеньскім канцэртам гурт адзначыць падвоенае свята: 15 гадоў гурту і Дзень народзінаў Насты Шпакоўскай. Наведвальнікаў чакаюць дзве гадзіны музыкі і святочны настрой.
