Вечарына памяці Леаніда Маракова



Леаніду Маракову – даследчыку сталінскіх рэпрэсій днямі споўнілася б 60 гадоў. Яго памяць ушанавалі вечарынай у сталічным Музеі Максіма Багдановіча.

Гаворыць старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

– Першая яго кніга атрымалася як такі своеасаблівы дэдэктыў пра “Маладняк”, пра Валерыя Маракова, пра 30-ыя гады. Пасля гэтага ён стаў больш шчыльна займацца гісторыяй рэпрэсій. Спачатку была кніга пра пісьменнікаў, якія былі рэпрэсаваныя, потым былі кнігі пра ўрачоў, пра святароў, пра іншых людзей, якія былі рэпрэсаваныя. Увогуле падлічылі спецыялісты, што ён вярнуў ва ўжытак не менш за 20 тысяч прозвішчаў грамадзянаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 30-ыя гады.

Дзядзька даследчыка – Валеры Маракоў, быў адным з рэпрэсаваных літаратараў. Усведамленне гэтага сваяцтва прымусіла Леаніда Маракова кінуць паспяховы бізнес і заняцца даследаваннямі. 

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара