У Беларусі адбыўся анлайн-прагляд кінаальманаха «Сведкі»



У Ізраілі адзначаюць Дзень памяці загінулых воінаў і ахвяраў тэрору. З гэтае нагоды ў тым ліку ў Беларусі адбыўся адкрыты анлайн-прагляд кінаальманаха «Сведкі». Адна з частак альманаха – стужка «Туфлікі».

Рэжысёр Канстанцін Фам згадаў, як ягоныя „Туфлікі” прэзентаваліся ў Менску 8 гадоў таму.

– Мы паказвалі “Туфлікі”, у Менску зрабілі ашаламляльную падзею ў Рускім драматычным тэатры, які да гэтага быў харальнай сінагогай. Калі ты разумееш, што гэта былая сінагога і якая вялізная гэта была сінагога. У Менску на галоўнай плошчы стаіць сінагога. Што гэта быў за горад. Я паспеў паказаць гэтае кіно маці. Яе бацька быў з Беларусі. Тады, дарэчы, быў яшчэ жывы стваральнік мемарыялу “Хатынь” і мемарыялу “Яма” Левін Леанід Мендэлевіч. І ўся зала ўстала.

Фільм «Туфлікі», які вырабляўся часткова ў Беларусі па лініі Мінкультуры, прыняты на вечнае захоўванне ў музей-мемарыял Халакоста ў Ерусаліме.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск