У Менску адкрылася беларуска-польская выстава



Конь адзін з улюбёных вобразаў мастакоў усіх часоў і народаў. У Менску адчынілася беларуска-польская выстава. Гаворыць намеснік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Вечар:

— Мы ўрачыста адкрылі выставу, якая называецца “Equos, Koń, конь. Equos — гэта конь на лаціне. Вельмі цікава паглядзець на вобраз каня вачыма польскіх і беларускіх мастакоў. Прадстаўлены творы XIX-XX стагоддзя. Прыкладна 50/50. Частка прыехала з калекцыі музея Паўднёвага Падляшша з Бяла Падляскай, якая ўсяго ў трыццаці кіламетрах ад нашай граніцы, ад нашага Берасця.

Да адкрыцця супольнай польска-беларускай выставы спрычыніліся Амбасада Польшчы ў Беларусі, а таксама Польскі інстытут у Менску.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск