У Менску адкрылася выстава “Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве”



Вялікага князя Альгерда сёння віталі ў Менску. Тут у выставачнай зале Палаца мастацтваў адкрылася выстава, якая мая назву “Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве”. На адкрыцці сабралася шмат мастакоў – і не толькі сталічных.

DSCN1565

Кажа мастачка з Заслаўя Таццяна Ласка:

– Выстава вельмі шыкоўная. Такая прасветленая. І калі глядзіш на твары на карцінах… нібыта Альгерд, а ўся Беларусь тут паўстала. Гэта вельмі цудоўная выстава, нас можна ўсіх падзякаваць за гэта.

DSCN1605

Мастакі Аляксей Марачкін, Таццяна Ласка, Мікола Купава.

Задума пра такую выставу нарадзілася ў Віцебску. Бо менавіта ў Віцебску князь Альгерд княжыў перад тым, як стаць Вялікім князем літоўскім. У Віцебску і адбыўся першы паказ выставы. Але ў Менску яна значна пашырылася, да мастакоў Віцебшчыны далучыліся творцы з усіх іншых рэгіёнаў Беларусі.

Скульптар Гэнік Лойка лічыць, вельмі добра, што з дапамогай мастацтва папулярызуецца беларуская гісторыя.

– Гэта вельмі значная падзея для Беларусі. Калісьці такія выставы, ой, не такія, мізэрныя выставы забараняліся, а тут на ўсю залу выстава Вялікаму князю. Гэта цудоўна. 

DSCN1576

Скульптар Гэнік Лойка

Князь Альгерд пражыў больш за 80 гадоў, кіраваў дзяржавай 32 гады. Паспяхова праводзіў палітыку аб’яднання зямель колішняй Русі ў адзінай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім.

[Not a valid template]

13620223

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік