У Менску адкрылася выстава „Праўда пра Курапаты” (абноўлена)



Гістарычная падзея ў Менску. Адкрылася першая выстава пра Курапаты. Экспазіцыя размясцілася ў Палацы мастацтваў. Нагадаю, што народны мемарыял узнік яшчэ 27 гадоў таму на месцы масавых расстрэлаў часоў Сталіна.

1113_vystava_kurapaty_05-gskdf

На адкрыццё выставы “Праўда пра Курапаты” прыйшло болей за сотню чалавек. У іх ліку – паэт і палітык Уладзімір Някляеў:

– Гэта ўсё звязана, безумоўна, з чарговай адлігай у адносінах з Еўразвязам  – гэта і перадача палякам дакументаў, якія тычацца Катыні, і дазвол на гэтую выставу. Дай Бог, каб гэта не спынілася. Бо пакуль што гэтая ўлада цалкам спавядае савецкія падыходы да мінулага: што выгадна – узнята на п’едэстал, а што не адпавядае выгодзе ўлады – тое захаванае глыбока-глыбока, як у тых жа Курапатах.

У суботу, 14 лістапада, у межах выставы адбудзецца прэзентацыя стужкі Міхася Жданоўскага “Дарога на Курапаты”. Пачатак а 15-ай па менскім часе.

* * *

Першая ў найноўшай гісторыі Беларусі дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні» адкрылася ў Менску. Экспазіцыя размясцілася ў вестыбюлі Палаца мастацтваў. Стэнды, фотаздымкі, дакументы, выразкі з газет і жывапісныя палотны распавядаюць пра гісторыю народнага мемарыялу – месца, дзе за часамі Сталіна ладзіліся масавыя расстрэлы. Адзін з арганізатараў выставы Марат Гаравы кажа, што не абышлося без цэнзуры.

– У гэтай дзяржаве ёсць людзі, якія хварэюць. Для іх бел-чырвона-белы сцяг – вялікая бяда. Канешне, для нас гэта было пытаннем, ведалі, што могуць нас закрыць. Але наша галоўная задача – гэта давесці Курапаты да людзей.

На адкрыццё выставы «Праўда пра Курапаты» сабралася болей за 100 чалавек. Экспазіцыя будзе працаваць да 16 лістапада. Запланаваны выступы бардаў і кінапаказы.

[Not a valid template]

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота nn.by