У Менску адкрылася выстава, прысвечаная жонцы Петруся Броўкі



Выставу “Ты для мяне…”, прысвечаную жонцы Петруся Броўкі Алене Міхайлаўне, прэзентавалі ў сталічным Літаратурным музеі імя Петруся Броўкі.

Гаворыць навуковы супрацоўнік музея Таццяна Маскалюк:

— Наталля Міхайлаўна была першым дырэктарам і ініцыятарам гэтага музея. Яна стварыла гэты музей можна сказаць з нуля. Яна зрабіла проста велізарную па аб’ёме і значнасці працу. І яна была першым дырэктарам. Псля таго як яе не стала, дырэктарам стаў сын Юры Пятровіч Броўка, які быў тут галоўным ажно да 2006 года.

Падчас прэзентацыі выступоўцы згадвалі не толькі жонку народнага паэта, але гучалі ўспаміны і пра “музаў” іншых пісьменнікаў – сучаснікаў Петруся Броўкі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск