У Менску адкрылася выстава «Стаім мы перад будучыняй нашай…»



Да 100-годдзя абвяшчэння БНР у Менску, у Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрылася выстава «Стаім мы перад будучыняй нашай…»

Гаворыць даследчык Анатоль Сідарэвіч:

— Архіўныя матэрыялы, канешне, нічым не заменіш пры вывучэнні гісторыі Беларуска Народнай Рэспублікі, яе станаўлення і перадгісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. У свой час я пісаў працу і яна друкавалася ў Архіўных чытаннях і ў часопісе Arche: «Антон Луцкевіч: д ідэі краёўства да незалежніцтва». Яна цалкам выбудавана на тых матэрыялах, якія ляжаць тут, у архіве «Літаратуры і мастацтва».

На стэндах выставы прадстаўленыя дакументы культурніцкай дзейнасці творцаў, якія спрычыніліся да стварэння БНР: братоў Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага, Паліны Мядзёлкі, Палуты Бадуновай ды іншых.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск