У Менску адкрылася выстава сучасных ікон
У той час, як у вялікай зале Палаца Рэспублікі ў Менску на дзяржаўным узроўні адзначалі Дзень міліцыі, пад ёй, двума ярусамі ніжэй – у Галерэі “Універсітэта культуры”, адбылося адкрыццё міжнароднай выставы сучасных ікон па выніках пленэру “Апакаліпсіс”.
Гаворыць арганізатар пленэру Матэўш Сора.
– Запрашаем у невялікую вёсачку ў гарах на поўдні Польшчы мастакоў ікон з розных краін на невялікі пленэр. Ён мае крыху манаскі характар. Усе разам раніцай мы ідзём на набажэнства, пасля разам снедаем, а пасля ідзём працаваць. Працуем цягам двух тыдняў, каб пасля паказаць вынікі гэтай працы ў тых краінах, адкуль паходзяць мастакі, якія бралі ўдзел у пленэры.
У пленэры і сёлетняй выставе бяруць удзел у асноўным прадстаўнікі дзяржаў, народы якіх некалі ўваходзілі ў Рэч Паспалітую: мастакі з Польшчы, Беларусі, Украіны. Выстава ў беларускай сталіцы праходзіць пры падтрымцы Інстытута Польшчы ў Менску.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара