У Менску адкрылася выстава «З Украінай у сэрцы»
Выстава арганізавана беларускімі мастакамі з суполкі „Пагоня”. Па словах яе кіраўніка Генадзя Драздова, выстава зроблена па выніках працы беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, якія з 3 па 9 лістапада 2015 года працавалі ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі каля данецкага аэрапорта, у пасёлках Пескі, Валнаваха і іншых.
„Досвед, які мы займелі, каштоўны і цікавы. Думаю, што ён будзе цікавы і для гледачоў” — сказаў Генадзь Драздоў:
— Упершыню, напэўна, пасля Другой сусветнай вайны адбываецца такая выстава, калі мастакі аператыўна і непасрэдна пабывалі і змаглі працаваць на месцы, дзе адбываліся вельмі жорсткія баі. На выставе працы і фота-матэрыялы, дарэчы фота-матэрыялы выключна мае, — усе гэтыя матэрыялы сьведчаць, што супрацьстаянне было настолькі жорсткім, што нават у часы Другой сусветнай вайны не было такіх разбурэнняў. Вядома, мы кіраваліся двума пазіцыямі: першая — чалавечае жыццё і мір, як найвялікшыя каштоўнасці.
«Выстава прызначаецца беларусам і ўкраінцам, якія загінулі у час гэтых баёў», — падкрэсліў Генадзь Драздоў. Аднак пры арганізацыі выставы мастакі сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Ніводная выставачная зала ў Менску не пагадзілася размясціць карціны і фотаздымкі. Таму выстава адчынілася ў амбасадзе Украіны.
На выставе прадстаўлены карціны Генадзя Драздова, Алеся Пушкіна, Алеся Сушы, Андрусь Такінданг, Алесь Цыркуноў і мастака з Украіны Тараса Носара.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Беларускае Радыё Рацыя, Радыё Свабода