У Менску адкрылася выстава „Здароў, Паўлюк”



115-годдзе з дня нараджэння паэта-маладнякоўца Паўлюка Труса ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адзначылі выставай і лекцыяй „Здароў, Паўлюк”, якую прачытала літаратуразнаўца Ганна Севярынец:

– Ён ішоў у лякарню. Трыццаць дзевяць тэмпература, калі ён паступіў. Не стаў ён казаць, што ён паэт, там, называцца. Каб ён сказаў, што ён Паўлюк Трус, яго б там ратавалі ўсёй сталіцай, а ён проста сказаў, што ён студэнт, яго паклалі ў калідоры, і там у калідоры ён ад тыфу 30-га жніўня памёр. Ці гэта ёг, ніхто не мог паверыць, што дваццаць пяць год. Гэта, канечне, быў проста страшны ўдар, бо гэта была першая смерць у маладой беларускай літаратуры.

Выстава, прысвечаная Паўлюку Трусу, складаецца з прыжыццёвых выданняў і публікацый паэта, фотаздымкаў, дакументаў з фондаў Музея гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнай бібліятэкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск