У Менску адкрылі мемарыяльную дошку Васілю Вітку



Памяці славутага літаратара. Мемарыяльная дошка ў гонар Васіля Віткі з’явілася на сталічнай вуліцы Карла Маркса.

Знак адкрылі на доме нумар 36, дзе некалькі дзесяцігоддзяў жыў і працаваў пісьменнік. Менавіта там нарадзіліся “Буслінае лета”, “Азбука Васі Вясёлкіна”, шматлікія пераклады і іншыя творы. Над шыльдай працаваў скульптар Аляксандр Шапо.

Стварэнне мемарыяльнай дошкі ініцыявалі нашчадкі Васіля Віткі. Фундатар – унучка пісьменніка, культуролаг і драматург Юлія Чарняўская (Юлія Чарняўская сёння знаходзіцца пад хатнім арыштам у «справе Tut.by». -Р.Р.). Адкрыццё памятнага знака прымеркавалі да юбілейнай даты. Сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння літаратара. 

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі – не адзіная падзея да юбілею Васіля Віткі. Айчынныя выдавецтвы сёлета плануюць выпусціць некаторыя творы пісьменніка.

radiokultura.by