У Менску адкрыўся музей рэтрапрайгравальнікаў



У Менску адкрыўся музей рэтрапрагравальнікаў – тут можна пабачыць ды пачуць старыя фанографы, грамафоны і паціфоны. У калекцыі сабраныя больш за 80 прайгравальнікаў пачынаючы ад канца 19 стагоддзя.

«Гэтую калекцыю я збіраў больш як дзесяць гадоў. Яна шмат ездзіла па Беларусі і нарэшце знайшла свой дом», – адзначае калекцыянер Ігар Барысевіч:

– У 50-х гадах эра грамафонаў-паціфонаў завяршаецца, калі з’яўляецца вініл, з’яўляецца лампа, транзістр. Ніхто ўжо не будзе круціць спружыну. Тут уся рэтраспектыва ад пачатку і да канца ўсяго гэтага перыяда развіцця грамафонаў і паціфонаў. Калекцыя знайшла свой дом – гэта будзе Музей гуказапісу. Можна прыйсці з сям’ёй, знаёмымі, паслухаць лекцыю, экскурсію, паслухаць плыты, атрымаць задавальненне.

«У 50-ыя гады эра паціфонаў ды грамафонаў завяршаецца. Тады з“яўляецца вілін, лямпа, транзістар, ніхто ўжо не будзе круціць пружыну. Тут сабраная ўся рэтраспектыва: ад пачатку і да канца перыяду развіцця грамафонаў, фанографаў ды паціфонаў. Калекцыя знайшла свой дом. Цяпер гэта музей гісторыі гуказапісу. Можна прыйсці з сям“ёй ці сябрамі і паслухаць лекцыю ды самі плыткі і атрымаць асалоду».

Музей атрымаў сімвалічную назву «Сон Эдзісана» у гонар вынаходніка першай прылады для запісу голаса – фанографа.

Музей рэтрапрайгравальнікаў «Сон Эдзісана» знаходзіцца на праспекце Пераможцаў 121. Усе фанографы, грамафоны і паціфоны, прадстаўленыя ў музеі працуюць. Стваральнікі плануюць ладзіць не толькі экскурсіі, але і тэматычныя музычны вечарыны.

Падрабязней слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск