У Менску адсвяткавалі юбілей Алеся Разанава
Паэту Алесю Разанаву споўнілася 70 гадоў. Адзначыць юбілей творцы ў менскай кнігарні “ЛогвінаЎ” сабраліся прыхільнікі ягонай творчасці, сябры і калегі.
Гаворыць юбіляр:
– Ідзе дыялог чалавека, асобы, паэта з іншай інстанцыяй, з іншай велічынёю, з боскай велічынёю – вось гэта і ёсць прынцып, умова такога паэтычнага пісьма, натхненне, калі хочаце. Без яго гэта вершаскладанне, пісьмо, але ратунак паэзіі, што яна выходзіць на нейкі рубеж, да нейкай мяжы і там адбываецца сутворчасць, размова з немагчымым.
Падчас юбілейнай вечарыны прайшла прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Алеся Разанава “З маланкай у сэрцы”.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
