У Менску адзначаць Дзень Еўропы
Моладзь Руху “За Свабоду” запрашае 9 траўня далучыцца да святкавання Дня Еўропы – дня міру і еднасці еўрапейскіх краін. У межах мерапрыемства гасцей чакае насычаная праграма і прыемныя сюрпрызы.
Кожны з удзельнікаў зможа далучыцца да дыскусіі “Еўрапейскі шлях Беларусі”, згуляць у тэматычнай віктарыне з прызамі, а таксама патрапіць на святочны канцэрт.
Сярод хэдлайнераў мерапрыемства эканаміст Сяргей Чалы, культуролаг Вадзім Мажэйка, філосаф Вольга Шпарага, гурт „Бачу ўпершыню” і ZŁO.
Дзень Еўропы пачнецца 9 траўня а 16:00 гадзіне, у Кальяннай №1 па адрасе вул. Карла Маркса 33 (Менск).
Беларускае Радыё Рацыя