У Менску адзначылі 95-годдзе беларускага радыё
Да 95-й гадавіны беларускамоўнага радыёвяшчання ў сталічным Музеі Янкі Купалы адбылася чарговая вечарына, прысвечаная гісторыі беларускага радыё.
Распавядае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч:
– Радыё. Гэтага забыць нельга. І ў вёсцы ўсе цёткі, калі былі вот гэтыя радыё-кропкі. Ну, гэта помнік трэба таму чалавеку, хто гэта прыдумаў. Гэта ўсе адзінокія цёткі, якія толькі клаліся спаць пад радыё і прачыналіся з радыё. Усе навіны ведалі, усё ведалі, слухалі. Калі трэба, можа выключыць, але і не выключалі, на жаль, вось цяпер гэтага няма, але ўсё-такі слухаюць людзі, слухаюць.
У 1924 годзе ў Менску i Гомелi пачалася будоўля радыёвяшчальных станцый. У студзенi 1925 года ў Гомелi пачала працаваць радыёстанцыя. 7 лiстапада такая ж радыёстанцыя запрацавала ў Менску.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск