У Менску адзначылі дзень нараджэння Шапэна



208-ыя ўгодкі з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна адзначылі ў адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў беларускай сталіцы. Гаворыць намеснік дырэктара Польскага інстытута ў Менску Томаш Адамскі:

Мы святкавалі дзень народзінаў Фрэдэрыка Шапена. Ужо трэці раз Польскі інстытут выйшаў з гэтай імпрэзай па-за муры канцэртных залаў, у гандлёвы цэнтр. Мы хочам, каб Фрэдэрык Шапэн з’явіўся ў гарадской прасторы, каб тая музыка, што гучала тут сёння, дайшла да іншай публікі, да тых, людзей, што звычайна не ходзяць у канцэртныя залы. Вельмі шмат маладых людзей, тых, хто робіць закупы, спыняюцца, слухаюць, пытаюць у чым справа, даведваюцца пра Шапэна, пра Польскі інстытут у Менску, і спадзяюся, што ў будучыні яны трапяць на іншыя культурныя мерапрыемствы і ў Менску, і па ўсёй Беларусі.

Перад слухачамі выступілі навучэнцы адной з менскіх музычных школ, якая носіць імя Фрыдэрыка Шапэна, а таксама прафесійныя выканаўцы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск