У Менску адзначылі Міжнародны дзень дарэння кніг



Да Міжнароднага дня дарэння кніг у Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў марафон сустрэч пісьменнікаў з чытачамі. Распавядае загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч:

– 14 лютага адзначаецца такое свята, як Дзень дарэння кніг, і паколькі мы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, мы цёпла ўспрынялі гэтае свята, таму што мы штодзень дорым кніжкі нашым наведвальнікам,  мы знаёмім іх з пісьменнікамі, з іх творамі. Але ж тут з’явілася нагода сапраўды зрабіць сустрэчы. Непасрэдныя сустрэчы з сучаснымі пісьменнікамі ў розных жанрах літаратуры. І мы запрасілі пісьменнікаў да нас, а нашы чытачы сустракаюцца з пісьменнікамі.

Каля дзясятка пісьменнікаў сустрэліся ў гэты дзень у Музеі гісторыі беларускай літаратуры са сваімі чытачамі, падаравалі ім і музею свае кнігі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск