У Менску анансавалі пачатак кінапраекту “Партызанфільм”
У менскім бары “BRYSTLE” анансавалі пачатак працы над новым кінапраектам новым кінапраектам “Партызанфільм”.
Пра гэта расказвае яго мастацкі кіраўнік, сцэнарыст, рэжысёр, прадусар Андрэй Курэйчык:
– Мы зараз у бары, дзе адбываецца вечарына сяброў кінапраекта “Партызанфільм”. Гэта новае незалежнае беларускае кіно, камедыя пра маладых беларусаў, якія здымаюць кіно для расіян. Гэта смешна, бо яны нічога не ведаюць пра тое як гэта рабіць. Мы будзем прэзентаваць маладых актораў, а таксама будзем збіраць сродкі, каб падтрымаць гэты праект, бо, сапраўды, кіно – гэта вельмі-вельмі дарагое мастацтва.
Нават незалежнае ад дзяржавы беларускае кіно звычайна – расейскамоўнае з камерцыйных прычынаў. На дзяржаўнай студыі “Беларусьфільм”, якую жартам часам называюць “Партызанфільмам”, за год здымаецца толькі адна поўнаметражная мастацкая стужка, агучаная па-беларуску.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by