У Менску пабачылі фільм «Племя» Міраслава Слабашпіцкага
“Патаемныя гісторыі…”. Гэта не толькі артыкулы на старонках жоўтых газет. Гэта яшчэ і высокае мастацтва. Пра беларускі паказ культавага ўкраінскага кінафільма “Племя”, што адбыўся ў менскай кнігарні “ЛогвінаЎ”, расказвае вядучы імпрэзы, кіназнаўца – Максім Жбанкоў:
– Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно. Пабачылі стужку «Племя» рэжысёра Міраслава Слабашпіцкага. Гэта самая ўплывовая, самая раскручаная, самая вядомая на сёння ўкраінская стужка апошняга часу. Гэта вострая сацыяльная драма. Вельмі спецыфічная, фармала экстравагантная. Гэта сацыяльная чарнуха з жыцця глухіх. Крымінальная гісторыя. Гэта, магчыма, любоўны раманс. Усё ў адным флаконе. І да таго ж вельмі нязручная, вельмі шчырая, часам шокавая.
Кінастужка “Племя” намінавалася на прэмію “Оскар”. Канкурэнцыю ёй ад Украіны складаў кінафільм “Павадыр”, зняты паводле сцэнара Аляксандра Ірванца.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя