У Менску пачаўся фестываль кароткаметражнага кіно
Міжнародны кінафестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile, ужо шосты раз пройдзе ў Менску. Арганізатары прапануюць знаёмства з айчыннымі і замежнымі творамі розных жанраў: ігравыя фільмы, дакументальныя, анімацыйныя, музычнае відэа ды эксперыментальнае кіно, — кажа Ганна Ражанцова каардынатарка фестывалю.
— Нам даслалі некалькі прац на межах жанраў і мы вырашылі сабраць праграму, якая будзе прадстаўляць новыя формы: аўдыё, відэа, перформанс, камп’ютарныя тэхналогіі, і паказаць, як гэта ўплывае на класічны кінематограф. Калі казаць пра беларускую праграму, ігравыя фільмы вельмі іранічныя і гэта новая з’ява, а дакументальныя фільмы распавядаюць пра важныя сацыяльныя праблемы.
Арганізатары прапануюць таксама дзіцячую праграму і майстар-класы па анімацыі для дзяцей. Асноўныя паказы фільмаў у межах Cinema Perpetuum Mobile пройдуць з 5 па 9 красавіка ў Культурным цэнтры «Корпус».
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя