У Менску пачаўся Месяц фатаграфіі
Дзесяць пляцовак у чатырох гарадах Беларусі, шаснаццаць выстаў. Пачаўся міжнародны фестываль «Месяц фатаграфіі ў Менску-2017». Пра польскі сегмент выстаў распавёў дырэктар Польскага інстытута ў Менску Матэўш Адамскі:
— Мы прадстаўляем дзве выставы. Адна з Падляшша. Гэта выстава фотаздымкаў пахавальных рытуалаў ад Яна Сівіцкага і Багуслава Аўгусціса «Што не памірае, тое і не жыло». Выставу падрыхтавала аб’яднанне WIDOK з Беластока. Гэта незвычайная выстава, а перадусім незвычайная тэма. Сівіцкі і Аўгусціс займаліся фатаграфіяй у міжваенны час.
Ва ўрачыстым адкрыцці выставы бралі ўдзел амбасадары Ізраіля і Францыі ў Беларусі. Фотамастакі з гэтых краін і з Польшчы правялі экскурсіі па сваіх экспазіцыях.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара