У Менску пачаўся „Месяц польскай літаратуры”
У Менску пачаўся традыцыйны літаратурны фестываль „Месяц польскай літаратуры”.
Распавядае дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Цэзары Карпіньскі:
– Польскі інстытут у Менску разам з польскімі і беларускімі партнёрамі прапануе аматарам літаратуры прыняць удзел у шэрагу літаратурных сустрэч, якія адбудуцца на розных пляцоўках горада, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі. Мы пачынаем прэзентацыяй кнігі Людмілы Хмяльніцкай пра аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа Аляксандра Рыпінскага.
У кнізе „Лёс інсургента” апісваецца жыццёвы шлях Аляксандра Рыпінскага – паўстанца 1831-га года, падаюцца апошнія гады яго жыцця, дата смерці і месца пахавання.
Аляксандр Рыпінскі – аўтар першай кнігі пад назвай „Беларусь”, вяртаецца на Радзіму.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
