У Менску паказалі фільмы пра людзей легенд
У беларускай сталіцы прайшоў вольны паказ дакументальных фільмаў пра асобаў, якія спрычыніліся да стварэння аблічча і ментальнасці Менску.
Распавядае вядоўца імпрэзы, кіназнаўца Максім Жбанкоў:
– Прэзентацыя стужак сучасных беларускіх дакументалістаў, героямі якіх з’яўляюцца менчукі, асобы выдатныя, таленавітыя, амбітныя, неверагодна прыгожыя, але ж тым не менш не надта вядомыя шырокаму колу гледачоў, не надта папулярныя нават у менскім асяродку. Фактычна вось гэтыя ўсе аўтарытэты з’яўляюцца такімі нябачнымі героямі, яны ёсць але ж іх для большасці няма. Калі хочаце, гэта прамоцыя менскасці, гэта прамоцыя менскіх вымярэнняў культурнасці, гэта прамоўцы менскіх нябачных культурных герояў.
Пасля Другой сусветнай вайны Менск засяляўся практычна нанова. Мала хто з менчукоў мог назваць сябе карэнным жыхаром сталіцы. Аднак цяпер сфармаваліся пакаленні тых, хто з’яўляецца жыхаром Менску ў трэцім, а то і ў чацвёртым пакаленні.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск