У Менску паказалі „Формы часу”



Такія выставы не так частка адбываюцца ў Беларусі. Бо гэта не проста калектыўная выстава – а перадусім канцэптуальная. Сама назва пра гэта гаворыць – «Формы часу. Скульптура. Арт-аб’ект». Па-другое, у ёй досыць вялікая колькасць удзельнікаў – больш 40. Што дазваляе прадэманстраваць шырокую мастацкую панараму Беларусі.

Такія выставы перыядычна арганізоўвае мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. А апошнія гадоў дзесяць яны маюць адмысловы эксперыментальны характар. Вось і гэтая выстава акрамя красічных скульптур з класічных матэрыялаў (метал, камень, шкло, гліна), утрымлівае эксперыментальныя арт-аб’екты, напрыклад, тэкстыльныя.

Шэраг прац, якія прадстаўлены на выставе, былі створаны на пленэрах, якія арганізоўвала Ларыса Фінкельштэйн, у тым ліку і за мяжой (Славакія, Італія).

На адкрыцці выставы выступіў джаз-бэнд Masterskaya з Менску.

Выстава праходзіць у менскай галерэі «Універсітэт культуры» з удзелам аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брамы» і будзе працаваць да 23 красавіка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік