У Менску пакажуць кніжныя рарытэты
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі будуць прадстаўлены рэдкія выданні 16-18 стагоддзяў, галоўнае з якіх – Біблія 1563 года, надрукаваны ў Берасці.
Адкрыццё міжнароднай выставы “Радзівілы. Вялікая эпоха князёў” адбудзецца 11 лютага. Праект дазваляе пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі гэтага вядомага роду. Выстава з поспехам прайшла ў Літве, цяпер яе прымае Беларусь, паведамляе БелТА.
Сярод экспанатаў з Літвы – каларытныя вырабы мастацкага ліцця і кавання, паліхромныя пліткі. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіць дакументы XVI-XIX стагоддзяў са Слуцкага Свята-Траецкага праваслаўнага манастыра. Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць розныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносіліся на публічны агляд.
Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя. Наведвальнікі змогуць убачыць рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага роду.
Выстава будзе доўжыцца з 11 лютага да 28 сакавіка.
Паводле belta.by