У Менску прадставілі беларускі пераклад «Гімназіі №13»



Беларускі пераклад кнігі для падлеткаў «Гімназія №13» Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак прэзентавалі ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ».

Гаворыць выдавец Андрэй Янушкевіч:

— У нас былі два моманты, за якія мы вельмі баяліся: «Гімназія» выходзіла на расейскай мове, ажно 5 выданняў вытрымала. І я сам сабе думаў, што ўсе хто хацеў накупілі гэтую кнігу на расейскай мове і на беларускай будзе цяжка рэалізоўваць. Аказалася, што гэта зусім не так. Другі момант быў у тым, што якой мы прывыклі бачыць дзіцячую кнігу? Вялікая, на крэйдаванай паперы, з малюнкамі. А тут раман на чатырыста старонак.

Раман «Гімназія №13», які да гэтага вытрымаў пяць выданняў у арыгінале, на беларускую мову пераклала Раіса Баравікова.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск