У Менску прайшла прэзентацыя рамана-рэкорда
Маладога літаратара перастаюць называць пачаткоўцам пасля таго, як ён выдае раман. У Менску, у арт-прасторы “Верх”, прайшла прэзентацыя кнігі “Marginalis” – другога па ліку рамана Кірыла Стаселькі.
Гаворыць аўтар:
– Назва кнігі пайшла ад лацінскага ’marginalis’ – «палі кнігі», якія раней аздабляліся арнаментамі. Пазней, калі гэтыя палі сталі вольнымі, на іх пачалі рабіць нейкія каментары. І з часам гэтыя палі ператварыліся ў рэч, якая з часам можа быць больш важнай і цікавай, чым сама кніга. Ідэя ў тым, што там няма цэнтру адпаведна канцэпцыі маргіналіі: ёсць толькі палі, якія, можна сказаць, і даследуюцца аўтарам разам з чытачом.
Раман “Marginalis” прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане на сто старонак каля паўтары сотні персанажаў. Рэкорд афіцыйна зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам “Рэкорды Куфара”.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара