У Менску прайшла сустрэча з беларусамі Іркуцка
У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася творчая сустрэча з беларусамі Іркуцка, што ў Расеі.
Кажа госць – лідар тамтэйшага беларускага культурніцкага руху Алег Рудакоў:
– Бачу шмат сваіх старых сяброў, з якімі ўжо даўным-даўно знаёмы. Пабыць разам – гэта вельмі прыемна. Была такая шыкоўная, я лічу, нагода, калі мы прынялі ўдзел у фестывалі „Наш Грунвальд”. Гэта знакаміты фестываль і нават у нас у Іркуцку ёсць людзі, якія займаюцца рыцарскімі справамі, хаця канешне дзе той Іркуцк, дзе тыя рыцары. Яны толькі даведаліся: „Вы едзеце на „Наш Грунвальд”? Вось, як здорава – от нам бы там з даспехамі нейкімі пахадзіць.”
Алег Рудакоў і ягоныя беларускія аднадумцы з Іркуцку вядомы ў Беларусі перш за ўсё дзякуючы сацыяльным сеткам. У сваіх выступах ў Расеі і ў Беларусі яны паслядоўна выкарыстоўваюць нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск