У Менску прайшла тэатралізавана-паэтычная імпрэза „Я цябе кахаю”



Тэатралізавана-паэтычная імпрэза „Я цябе кахаю” адбылася ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Менску.

На ёй прагучалі малавядомыя жарсныя вершы беларускіх паэтак. Вядоўца Васіль Дранько Майсюк распавядае пра адну з гераіняў – Ларысу Геніюш:

– І разам з тым тут уся Ларыса Геніюш таксама ёсць. Класічная. Яна заўсёды хацела, каб мужчына быў волатам. Каб за мужчыну можна было і схавацца, каб ён яе абараняў. Мы ведаем, што на вялікі жаль такіх мужчын яна сустракала, але яны не былі яе мужамі, нейкімі блізкімі. Яна захаплялася Карпюком, яна захаплялася Быкавым. Ёй падабалася, як эфектна ўмеў выступаць Ніл Сымонавіч Гілевіч і абараняць родную мову. Ёй падабалася гэтая эфектнасць. Плюс, высокі, прыгожы. Так? Ну, і вельмі хацелася, каб побач быў такі мужчына, але такога, як ёй здавалася, не было.

На вечарыне прагучалі не толькі рамантычныя гісторыі з жыцця паэтак Ларысы Геніюш, Канстанцыі Буйло, Эдзі Агняцвет, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Веры Вярбы, а і іх малавядомыя пачуццёвыя вершы ў выкананні артысткі Алены Баяравай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск