У Менску прайшла вечарына, прысвечаная 120-годдзю Міхася Клімковіча



“Не папракай мяне ў няшчырасці…” У музеі Петруся Броўкі ў Менску прайшла вечарына, прысвечаная 120-годдзю пісьменніка Міхася Клімковіча.

Распавядае гісторык, даследчык літаратуры Анатоль Сідарэвіч:

– Калі складалася анталогія беларускай паэзіі “Краса і сіла”, Міхась Скобла гару перачытаў усякіх кніжак і ўцякаў ад паэтэс маладых, якія ганяліся за ім, пабачыўшы публікацыі ў «Звяздзе», бо зразумелі, што ён робіць анталогію. І гэтыя паэтэсы вельмі хацелі трапіць у анталогію, дык вось, Клімковіч трапіў у гэную анталогію, нягледзячы, як кажуць, на яго партыйнае мінулае.

Часцей за ўсё Міхася Клімковіча згадваюць як аўтара словаў дзяржаўнага гімна БССР “Мы беларусы”. Аднак у асноўным пісьменнік працаваў у жанры гістарычнай драмы. Яго гістарычныя п’есы прысвечаныя Барбары Радзівіл, Францыску Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Тарасу Шаўчэнку.

Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё, Рацыя, Менск