У Менску прайшло паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў
У менскай арт-прасторы “Тартак” прайшло паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Гаворыць старшыня творчай арганізацыі Барыс Пятровіч:
– Напярэдадні Рады мы даведаліся пра тое, што сябра нашай Рады вядомы беларускі паэт і празаік, лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзімір Някляеў быў прэвентыўна арыштаваны. І на Радзе мы выступілі са сваім пратэстам супраць гэтага. Мы прынялі заяву, якая будзе апублікавана ў друку. Мы катэгарычна выступаем супраць таго, каб такім чынам арыштоўвалі нашых сяброў, каб затрымлівалі іх, і спадзяемся, што ўлады да нас прыслухаюцца.
Апроч гэтага на паседжанні Рады СБП разглядаліся пытанні прыёму новых сяброў у творчы саюз і новыя фарматы прэзентацый літаратурных альманахаў, што выдаюць абласныя аддзяленні саюза.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара