У Менску прайшло пасяджэнне Рады СБП



Адбылося пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. 

У склад творчай арганізацыі былі прынятыя новыя сябры.

Гаворыць старшыня СБП Барыс Пятровіч:

– Рада ў нас традыцыйна праходзіць раз у квартал. Гэта чарговая Рада з пытаннямі, якія сабраліся за той перыяд, што прайшоў. Найперш гэта канешне ўзнагароджанне пераможцаў нашага конкурса „Экслібрыс”. Таксам, як звычайна, на Радзе ў нас адбыўся прыём новых сяброў. Вельмі плённа папрацавала прыёмная камісія, якая ў нас дужа строгая, але сябры прыёмнай камісіі прапанавалі нам на разгляд кандыдатаў. Вельмі цікавыя творцы. І я спадзяюся, што яны сапраўды стануць добрым папаўненнем у нашай літаратуры.

Уладальнікамі пасведчанняў старэйшай творчай арганізацыі краіны – Саюза беларускіх пісьменнікаў, сталі: Алесь Замкоўскі, Васіль Герасімчык, Мікола Канановіч і Таццяна Яцук.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск