У Менску прайшоў “Купальскі спеўны сход”



У сённяшняй Беларусі Купалле святкуюць два тыдні. Хто паводле Юліянскага календара, хто – паводле Грыгарыянскага. У Менску ў дворыку Дома музея Ваньковічаў, што ў Верхнім Горадзе, адбыўся “Купальскі спеўны сход”.

13524390_1240287025995039_8221313928088535581_n

Нашаму карэспандэнту пра сваё бачанне свята расказаў адзін з кіраўнікоў “Спеўных сходаў”, удзельнік гурта “Вурай” Сяргей Доўгушаў:

– Купальскія песні – адны з самых спрадвечных, яны магічныя па сваім сэнсе. Асноўная мэта – развучыць, заспяваць разам, пазнаёміць людзей з гэтымі песнямі. 

Гэтым разам святкаванне абышлося без традыцыйнага купальскага вогнішча, скокаў праз агонь і начнога купання. Усё ж такі, цэнтр сталіцы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

facebook.com