У Менску прайшоў паказ культавага фільма “Mortal Kombat” па-беларуску



У Менску у межах праекту “Беларускія ўікэнды” прайшоў паказ культавага фільма “Mortal Kombat”.

Цікавасць гэтай падзеі палягае і ў тым, што агучка фільма была ўжывую, падчас сеанса. Гэтага пакуль яшчэ ніхто не рабіў, кажа Андрэй Кім, кіраўнік праекта:

– Жывая агучка –  гэта ўпершыню ў гісторыі ўвогуле, прынамсі, і беларускага кінапраката, і як мінімум кінапраката СНД. Увогуле, я ведаю, што ў Японіі нешта падобнае было. А так гэта нешта ўнікальнае для ўсёй гісторыі кінапраката ў  нашым рэгіёне.

Цікавасць гэтай падзеі яшчэ палягае і ў тым, што ўдзел у жывой агучцы прынялі не толькі акторы з праекта “Кінаконг”, але і вядомыя беларускія спартоўцы – Меліціна Станюта і Віталь Гуркоў:

– Гэта культавы фільм 90-х, які я глядзеў у дзяцінстве. Тым больш перакласці яго на беларускую мову і прачытаць вось так публічна, – гэта вельмі класны досвед.

Дадатковы паказ фільма, але ў дубляжовым запісе, адбузецца 10 жніўня ў кінатэатры “Масква”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск