У Менску прайшоў Symbal.by Fest



Патрыятычная крама адзення і сувеніраў Symbal.by правяла ў Менску вялікі канцэрт з нагоды свайго пяцігоддзя.

Для усіх жадаючых (а ўваход быў бясплатны) выступілі 4 вядомыя беларускамоўныя гурты — Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki. Карэспандэнтка Беларускага Радыё Рацыя Ева Бардзілоўская наведала падзею, каб пазнаёміцца з гісторыяй Symbal.by і іх дзейнасцю:

Як адзначыў Павел Белавус, мерапрыемства цалкам было зроблена за ўласныя сродкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск