У Менску праходзіць фестываль у гонар Міхася Стральцова



У Менску распачаўся штогадовы міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”.

Кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

– Мае самыя шчырыя віншаванні з пачаткам нашага фестывалю, з нашым святам, святам паэзіі і кахання. Пэўна, у тым, што Міхась Стральцоў нарадзіўся менавіта 14 лютага, у дзень, калі мы адзначаем свята ўсіх закаханых, ёсць нейкая вялікая сімволіка, ёсць нейкі высокі сэнс. Як вы ведаеце, заўсёды паэзія крочыла побач з каханнем. І не было, і не бывае паэзіі без кахання, ці кахання без паэзіі.

На ўрачыстым адкрыцці фэсту адбылося ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Яе сёлетнім – трэцім па ліку, лаўрэатам стаў адзін са старэйшых беларускіх паэтаў Анатоль Вярцінскі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск