У Менску праходзіць фестываль вулічных тэатраў
Чацвёрты Менскі фестываль вулічных тэатраў збірае ў Верхнім горадзе на вольным паветры мноства гледачоў.
Тры дні прадстаўленняў, дзве пляцоўкі, васямнаццаць пастановак. Тэатральныя калектывы з Беларусі, з краін Еўразвязу, Расеі, Малдовы. Сваімі ўражаннямі ад менскай публікі з нашым карэспандэнтам дзеліцца артыст тэатральнага калектыва “На валізах” з Вроцлава Лукаш Енджэйчак.
– Публіка была вельмі прыемная, адкрытая, радасна рэагавала на наш спектакль. Мяркую, што добра ўсё атрымалася, пакінулі кавалак польскага гумару тут, у Менску.
У той час, як у Верхнім горадзе апладзіравалі вулічным артыстам, усяго ў квартале адтуль, з афіцыйнай сцэны, усталяванай перад Палацам спорту, з Днём Перамогі асабіста вітаў менчукоў савецкімі песнямі Іосіф Кабзон. Скандальны расейскі палітык асобна павіншаваў супрацоўнікаў беларускага КДБ, ФСБ Расеі і супрацоўнікаў Службы выканання пакаранняў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота afisha.tut.by