У Менску працуе выстава “Мікелянджэла. Стварэнне свету”
Беларусь па духу – гэта Еўропа, у адрозненне ад Расеі. Так лічыць арт-дзяеч з Масквы Максім Волкаў. Пасля паспяховый мультымедыйнай выставы ў гонар Ван Гога, ён прывёз у Менск выявы фрэсак Сіксцінскай капэлы. Працы Мікелянджэла праецыруюцца на тры дзясяткі гіганцкіх экранаў.
– Калі Ван Гог – гэта проста вядомы мастак. То Мікелянджэла – ён больш увасабляе Еўропу, храмавая класіка. А ўлічваючы тое, што Беларусь – гэта ўжо амаль Еўропа, бо тут не так, як у Расеі. Тут гэта усё бліжэй. Бліжэй і людзям, і па духу, і па рэлігіі. Бо нават каталіцкае Раство ў Беларусі з’яўляецца нацыянальным святам. Таму мы думаем, што гэта выкліча цікавасць.
Выстава “Мікелянджэла. Стварэнне свету” адкрылася ў арт-прасторы “Цэх” на вуліцы Кастрычніцкай у Менску і будзе працаваць да 17 красавіка.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелаПАН