У Менску працягваецца Тыдзень польскага тэатра
У культурнай прасторы “Цэх” адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня польскага тэатра ў Менску. Ён прысвечаны 250-годдзю Нацыянальнага тэатра ў Польшчы.
Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі адмысловых праектаў альманаха “PARTisan”, прысвечаных польскаму тэатральнаму жыццю ды яго гісторыі. Таксама выступілі акторы-пераможцы майстр-класаў польскай трупы “Бюро Падарожжаў”, якія на працягу трох дзён праходзілі ў Менску.
Кажа куратарка тыдня з польскага боку, аўтарка ідэі ўсяго праекта Іяланта Кільян:
– Уражанне вельмі добрае, ёсць зацікаўленасць тэатрам. Вельмі важным у гэтым праекце з’яўляецца папулярызацыя. Будзем пісаць свае сцэнарыі, апавядаць на сваёй мове пра свет, якім ён ёсць. Гэта такі праект, які мы рэалізуем, як Таварыства маладых творцаў „Да Тэатра” з 2004 года. Гісторыя рэалізацыі гэтага праекта пачалася ў Азербайджане, пасля ва Узбікестане, у Кіргістане – даволі далёка. Мы таксама былі ў Бейруце і Кіеве.
Арганізатарамі тыдня сталі амбасада Рэспублікі Польшча ў Менску, Таварыства маладых творцаў “Да Тэатра”, медыяпраект “PARTisan”, Польскі Інстытут у Менску. Тыдзень польскага тэатра будзе доўжыцца да вечара 20 снежня.
[Not a valid template]
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара